Брэст: суд палічыў правамоцным атрыманне заробку ў канверце
Суд Маскоўскага раёна Брэста не задаволіў іск былога работніка ААТ “Талант” Аляксандра Сахарука, які прасіў суд прызнаць наяўнасць заробкаў у канвертах і даплаціць за адпачынак з гэтай сумы. Але, па словах прававога інспектара прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Брэсцкай вобласці, праваабаронцы Ўладзіміра Малея, суддзя Раман Карабан палічыў, што недастаткова фактаў, якія б пацвярджалі выплату заробкаў у канвертах:
- Ніхто з рабочых “Таланта”, акрамя Сахарука, не падцвердзіў атрыманне заробкаў у канверце. Аднак упраўленне дэпартамента фінансавых расследаваняў факт заробку Сахарука ў канверце ўстанавіла, былі з гэтай сумы вылічаны падаткі, пакарана кіраўніцтва “Таланта”. Тым не менш гэтыя факты не пераканалі суддзю, які палічыў яшчэ, што і тэрмін іскавой заявы прайшоў. Хаця была пісьмовая просьба Сахарука наконт узнаўлення тэрміну, які залежаў ад заключэння ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў.
Уладзімір Малей лічыць, што суддзя сваім рашэннем патурае тым, хто практыкуе заробак у канверце. Яго рашэнне супярэчыць дзяржаўным інтарэсам. Паколькі ад заробку ў канверце страчвае не толькі работнік, але і дзяржава, якая не даатрымлівае грошы ў бюджэт і на сацыяльную абарону насельніцтва.
Рашэнне будзе абскарджана ў абласным судзе.