viasna on patreon

Барысаўскі дэпутат будзе праводзіць сустрэчы з вяскоўцамі хутка і ў зручны для яго час

2013 2013-01-04T19:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/guminski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі

Дэпутат па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 Віктар Гумінскі ў бліжэйшы час мае намер праехацца па сельскай мясцовасці, каб сустрэцца з выбаршчыкамі.

Для сустрэчы дэпутат абраў будны дзень - 10 студзеня. Акрамя таго, на сустрэчы адвёў дзіўна мала часу. Так, у Весялоўскім сельсавеце Гумінскі прабудзе ўсяго гадзіну з дзесяці да адзінаццаці раніцы. Выбаршчыкам Лошніцкага сельсавета пашанцавала больш: яны могуць прыйсці да дэпутата ў свой абедзенны перапынак - тут сустрэча будзе доўжыцца паўтары гадзіны з 12.00 да 13.30.

Пасля гэтага ўсім вяскоўцам,хто мае жаданне сустрэцца з дэпутатам, прыйдзецца ехаць з вёсак ужо ў Барысаў, дзе будзе чакаць іх з 15.00 да 17.00 у будынку райвыканкама. Вось такі клопат пра выбаршчыкаў і іх патрэбы, якімі падзяліцца з чатырохразова  дэпутатам вельмі цяжка.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства