viasna on patreon

Гарадзенскі рэкорд – за фотаздымак у інтэрнэце праваабаронцы аштрафаваны на 4,5 мільёнаў рублёў

2013 2013-01-05T21:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

   У Гародні 5 снежня ў судзе Ленінскага раёну прайшоў разгляд адміністрацыйных справаў, распачатых супраць гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. У сусветны Дзень правоў чалавека 10 снежня 2012 года яны сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і кніжачкамі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пазней гарадзенскай міліцыяй гэты медыйны факт быў кваліфікаваны як “несанкцыянаваны пікет” – 18 снежня былі складзены пратаколы апытання, а 19 снежня актывісты былі азнаёмлены з пратаколамі пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Усе тры справы былі аб’яднаныя ў адзін адміністрацыйны працэс, які вёў суддзя Віталь Ляцко. Разгляд доўжыўся каля двух з паловай гадзін. У судзе не было прадстаўлена аніякіх доказаў віны праваабаронцаў, не знойдзена ніякіх сведак, усё абвінавачанне грунтавалася выключна на рапартах і домыслах  прадстаўнікоў міліцыі.

   У выніку суддзя Віталь Ляцко, не робячы перапынку ў паседжанні, абвесціў сваё пастанову – па 15 базавых велічыняў штрафу кожнаму. У суме гэта складае 4,5 мільёнаў рублёў. Праваабаронцы перакананыя, што працэс меў выключна заказны палітычны характар і лічаць такі прысуд абсалютна неадэкватным юрыдычным рэаліям абсурднай адміністрацыйнай справы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства