viasna on patreon

З-за пераследу з боку адміністрацыі суполка незалежнага прафсаюза на “Граніце” значна скарацілася

2013 2013-01-05T20:25:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў старшыня гэтай суполкі Алег Стахаевіч, калі на пачатку мінулага году ў новы прафсаюз увайшлі каля 300 чалавек, што працуюць на самым буйным прадпрыемстве Мікашэвічаў, дык зараз у арганізацыі застаўся дзесятак актывістаў. Галоўная прычына – адміністрацыя “Граніту” працягвае іх пераслед і пагражае звальненнямі рабочым, што бяруць удзел у незалежным прафсаюзным руху. Так,скарбніка суполкі Анатоля Літвінку кіраўніцтва прадпрыемства прымушае амаль штодня пісаць тлумачальныя лісты і спрабуе стварыць такія ўмовы для працы, каб ён звольніўся паводле ўласнага жадання. Яшчэ аднаго актывіста – Леаніда Дубаносава – начальства ставіць перад выбарам: альбо ён забярэ з бухгалтэрыі дакументы пра пералік унёскаў у незалежны прафсаюз са свайго заробку, альбо будуць знойдзены падставы для звальнення.      

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства