viasna on patreon

Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты павіншавалі бацьку Статкевіча са святамі і Аўтуховіча з юбілеем

2013 2013-01-08T10:27:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stat-backa-dzen-naradz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 7 студзеня накіравалі віншавальную тэлеграму Мікалаю Аўтуховічу з нагоды яго 50-ці годдзя. Тэлеграму падпісалі Сяргей Гоўша, Анжаліка Камбалава, Вячаслаў Болбат, Віктар Сырыца, Віктар Мезяк, Рыгор Грык.

 – Найперш мы пажадалі Мікалаю Аўтуховічу моцнага здароўя і найхутчэйшага вызвалення, цвёрдасці духа і веры, выказалі ўпэўненасць, што ўсе цяжкасці і выпрабаванні будуць непазбежна пераадолены, – паведаміў Віктар Сырыца.

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты заверылі Мікалая Аўтуховіча, што яго высокія маральныя прынцыпы і мужная грамадзянская пазіцыя стала для ўсіх сумленных людзей прыкладам ў паўсядзённым асабістым і грамадска-палітычным жыцці.

У гэты ж дзень, 7 студзеня, баранавіцкія грамадскія актывісты і праваабаронцы наведалі і павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з нараджэннем Хрыстовым і Калядамі. Нягледзячы на пагаршэнне здароўя, Статкевіч-старэйшы быў вельмі рады і гасцінна сустрэў наведвальнікаў у сваёй хаце.

– Віктар Паўлавіч шчыра моліцца за найхутчэйшае вызваленне ўсіх палітвязняў, асабліва сына Мікалая. Гэтымі надзеямі ён сёння толькі і жыве. Таму мы стараемся яго маральна падтрымаць і падбадзёрыць, – паведаміла Анжаліка Камбалава.

За кубачкам гарбаты гаварылі пра сённяшняе нялёгкае жыццё, рост коштаў і магчымае вызваленне палітвязняў у 2013 годзе. Развіталіся з пажаданнямі здароўя і надзеяй на Бога і добрых людзей.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства