viasna on patreon

Пачалося вылучэнне кандыдатаў на прэмію імя Святланы Навумавай

2013 2013-01-08T13:46:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gavary.jpg
Гавары праўду

Гавары праўду

8 студзеня Арганізацыйны камітэт абвясціў аб пачатку вылучэння кандыдатаў на штогадовую прэмію імя Святланы Навумавай, заснаваную грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду» ў 2011 годзе.

Святлана Навумава, вядомы палітолаг, доўгі час eзначальвала Дэпартамент палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, шмат сіл аддавала працы са структурамі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, падрыхтоўцы кадраў для палітычных партый і няўрадавых арганізацый.

Яна была аўтарам першага падручніка па паліталогіі для сярэдніх школ, стаяла ля вытокаў незалежнага аналітычнага інтэрнэт-рэсурсу «Наша меркаванне».

Прэмія імя Святланы Навумавай закліканая стымуляваць дзейнасць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама звярнуць увагу на найбольш перспектыўных маладых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі.

Вылучэнне ажыццяўляецца ў два этапы.

Першы - вылучэнне ад дэмакратычных няўрадавых арганізацый, структур палітычных партый, медыя, дэмакратычных актывістаў. Кожны можа прапанаваць любую колькасць кандыдатаў па абвешчаных намінацыях.

Другі - экспертнае галасаванне. 36 незалежных членаў журы, у тым ліку трох пераможцаў першага конкурсу, вызначаюць тайным галасаваннем кандыдата па кожнай намінацыі.

У 2012 годзе пераможцамі былі:

У намінацыі «Палітычная журналістыка» - намеснік галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна;

У намінацыі «Палітычная аналітыка» - каардынатар праекта «Беларускі штогоднік" Валерыя Касцюгова;

У намінацыі «Надзея - лепшы малады палітык» - сустаршыня «Маладога Фронту» Наста Палажанка.

Сустаршынямі аргкамітэта з'яўляюцца прафесар Уладзімір Дунаеў і лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў. Адказны сакратар аргкамітэта - Аляксандр Фядута.

Уручэнне прэміі адбудзецца 1 сакавіка.

Свае прапановы па кандыдатах на прэмію імя Святланы Навумавай за 2012 год арганізацыйны камітэт просіць накіроўваць на электронны адрас: info@zapraudu.info.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства