viasna on patreon

Азартны падпольшчык Павел Вінаградаў (відэа)

2013 2013-01-09T18:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vinagradau1-300x243.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

У сеціве выкладзены чарговы міні-фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу". Стужка прысвечаная палітрэпрэсаванаму лідэру моладзевай арганізацыі "Zмена" Паўлу Вінаградаву.


Пасьля падзеяў 19 снежня 2010 году, Павел Вінаградаў быў арыштаваны ў ноч на 5 студзеня 2011 г. У адсутнасць Паўла, ў ягоным доме да 5 гадзін раніцы ішоў ператрус. Затым актывісту было прад’яўлена абвінавачаньне па ч. 1 і 2 арт. 293 КК РБ (“арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках”). Утрымліваўся пад вартай ў СІЗА № 1 Менска.

5 траўня 2011 г. Павал асуджаны на 4 гады зьняволеньня. Для адбываньня гэтага тэрміну яго перавялі ў калонію г. Івацэвічы, вядомую пад назвай “Воўчыя норы”.
14 верасьня 2011 г. вызвалены паводле ўказа аб памілаваньні, падпісанага дзеючым кіраўніком дзяржавы.

Працягвае палітычную дзейнасьць. 30 сьнежня 2011 г. быў затрыманы нібыта за дробнае хуліганства ў міліцэйскім пастарунку, куды яго запрасілі на “прафілактычную гутарку”. Таму Павал сустрэў Новы 2012 год пад адміністратыўным арыштам у 7 сутак (цікава, аднак, што гэты прысуд яму афіцыйна вынесены толькі ў Новым годзе — 2 студзеня). У ізалятары актывіст трымаў галадоўку пратэсту супраць незаконнага затрыманьня і зьняволеньня.

Зараз актыўна займаецца палітычнай дзейнасьцю на чале створанай ім самім моладзевай арганізацыяй "Zмена".

 

Азартны падпольшчык Павел Вінаградаў (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства