viasna on patreon

Сярод намінантаў на званне "Чалавек году Віцебска-2012" – Любоў Кавалёва, Сяргей Каваленка і Ігар Пасноў

2013 2013-01-09T16:33:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavaliova-l.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Гэтыя тры вядомыя асобы, якія цягам 2012 году дамагаліся рэалізацыі сваіх грамадзянскіх правоў і працягваюць гэта рабіць, трапілі ў шэраг намінантаў на званне "Чалавек году Віцебска-2012". Хто стане пераможцам, маюць вызначыць чытачы сайту "Народныя Навіны Віцебска", рэдакцыя якога ў першыя дні новага году  традыцыйна выбірае намінантаў сярод людзей, якія фігуравалі ў навінах інтэрнэт-выдання, і найбольш спрыялі гораду і яго вядомасці.

Адбор кандыдатур і галасаванне за пэўную асобу заўжды з'яўляецца прадметам грамадскай увагі ў абласным цэнтры. Шмат спрэчак выклікае тая акалічнасць, што "ННВ" прапануе вызначыць чалавека, які паспрыяў вядомасці Віцебску не толькі ў станоўчым, але і ў адмоўным сэнсе.

 Сёлета чытачам прапануецца вызначыць самую выбітную асобу 2012 года з шасці намінантаў, вылучаных "ННВ". Гэта Павел Гарадноў, які абяцаў укласці інвестыцыі у праект "Вітавія", але планы ператварыць Віцебск  у цэнтр авіяперавозак не спраўдзіліся; Любоў Кавалёва, якая спрабуе вярнуць добрае імя свайму сыну, Уладзіславу Кавалёву, асуджанаму і расстралянаму за тэракт у мінскім метро; сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка, які трымаў галадоўку пратэсту ў зняволенні. А таксама мастакі Кірыл Кулікоў і Станіслаў Рабунскі —  творчы калектыў “Duedro”, які  першым у Беларусі пачаў ствараць на вуліцах малюнкі з ілюзіяй аб’ёмнасці;  рэжысёр Аляксандр Міта, які летась здымаў у Віцебску фільм пра Марка Шагала, і дзіцячы лекар Ігар Пасноў, звольнены з парцы пасля вострай крытыкі стану медычных установаў вобласці і асабіста старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца.

Галасаванне адбавыецца на галоўнай старонцы сайта news.vitebsk.cc. У13 гадзін 9 студзеня – гэта трэці дзень галасавання – найбольшую падтрымку малі кандыдатуры Сяргея Каваленкі (93 галасы) і Любові Кавалёвай (92 галасы).

 

Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)
Ігар Пастноў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства