viasna on patreon

Рагачоўская раёнка абвінавачвае мясцовых актывістаў ў педафіліі

2013 2013-01-10T10:31:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ragach-pedafil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённае выданне “Свабоднае слова” размясціла на сваім сайце чарговы зняважлівы артыкул пра прадстаўнікоў апазіцыі пад назвай “Шок! Оппоззиционный активист пригласил на свидание 16-летнего подростка”. На гэты раз рагачоўская раёнка ўказвае на тое, што мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл з’яўляюцца… педафіламі.

“Падобна на тое, што наша апазіцыя ў сваім імкненні капіяваць заходнія ідэалы зайшла настолькі далёка, што цалкам страціла агульнапрынятыя ў славянскім свеце маральныя нормы і каштоўнасці. Вынікаючы заганным схільнасцям сваіх заходніх спонсараў, а таксама імкнучыся ўлагодзіць іх усімі магчымымі спосабамі, нашы пагарджаныя усімі нармальнымі людзьмі “оппики” ўсё глыбей апускаюцца на самае дно грамадства, становяцца самымі сапраўднымі ізгоямі.

Спачатку «Чарнобыльскі шлях», дзе ў адной калоне з “оппами” па сталіцы нашай краіны пад сваім вясёлкавым сцягам прайшлі прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў, затым актыўнае вывучэнне вопыту замежных дэмакратаў па стварэнні партыі педафілаў.

Дакаціліся нашы “оппики” ... Далей няма куды ... А яшчэ ў дэпутаты некаторыя адрынутыя пазначаюць ... Ясна ж, з якімі мэтамі і задачамі рвуцца яны да мандату ... Зрэшты, рагачоўцы ўжо выказалі сваё меркаванне з нагоды іх намераў і бясплодных патугаў і намаганняў”, – піша выданне, намякаючы, верагодна, на экс-кандыдата ў дэпутаты на выбарах-2012 па Рагачоўскай акрузе Дзяніса Дашкевіча.

Абразы, дарэчы, працягваюцца ўжо крыху ніжый, у каментарах пад артыкулам, дзе імя Дзяніса Дашкевіча называецца ў адкрытую.

–Цікава, што яшчэ пару тыдняў таму мяне вызывалі ў пракуратуру, дзе папярэдзлілі пра крымінальную адказнасць за абразы раённых чыноўнікаў на незалежным сайте vrogacheve.ru, – кажа актывіст Дашкевіч. – Менавіта тады я ўказаў на тое, што раённае выданне “Свабоднае слова” на сваім сайце неаднаразова абражала мяне і маіх калег, але іх ніхто не папэрэджваў за гэта. На што пракурор мне адказала, што ў іх няма інтэрнэту, і што для іх усе людзі роўныя, нягледзячы на іх палітычную арыентацыю. Цяпер я праверу, наколькі гэтыя словы з’яўляюцца праўдай, бо мы маем намер звяртацца ў пракуратуру з адпаведнай заявай: скрыншот гэтага тэксту ўжо зроблены.

 

Фота з сайта “Свабоднага слова” да артыкула “Шок! Оппоззиционный активист пригласил на свидание 16-летнего подростка”   

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства