viasna on patreon

Свіслацкая справа: абласны суд трымае “цвёрды курс”

2013 2013-01-10T12:18:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Прадказальнай адмовай у Гарадзенскім абласным судзе скончыўся разгляд касацыйнай скаргі бярозаўскага грамадскага актывіста Сяргея Трафімчыка на пастанову Свіслацкага раённага суда, згодна з якой за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы суддзёй Жанай Салагубік 13 снежня ён быў аштрафаваны на 8 базавых велічынь.

Сяргей Трафімчык у абласным судзе адзначыў абсурднасць рашэння раённага суда, паколькі ўскладанне кветак да помнікаў не патрабуе ніякіх афіцыйных дазволаў. Актывіст звярнуў увагу суда на непраўдзівыя сведчанні міліцыянтаў, якія былі зафіксаваныя ў пратаколе судовага паседжання, а таксама на той факт, што ніхто з прадстаўнікоў міліцыі ў Свіслачы не папярэджваў удзельнікаў акцыі ўшанавання памяці нацыянальных герояў пра тое, што яны нешта парушаюць і пра магчымую адміністрацыйную адказнасць. Аднак, суддзя Эдуард Друц не захацеў узяць пад увагу лагічныя доказы Сяргея Трафімчыка і пакінуў пастанову Свіслацкага суда без зменаў. Цікава, што гэта быў ужо чацвёрты суддзя абласнога суду, які разглядаў скаргі грамадскіх актывістаў па “свіслацкай справе”, але сенсацыі зноў не здарылася. Нагадаем, што раней былі не задаволеныя скаргі аштрафаваных актывістаў Віталя Лопасава, Віктара Дзесяціка, Анатоля Валюка і Юрыя Глебіка. Зараз яны аспрэчваюць прысуджаныя штрафы ў вышэйшых інстанцыях. 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства