viasna on patreon

Салідарнасць з гарадзенскімі праваабаронцамі перасягнула межы Беларусі (фота)

2013 2013-01-10T13:43:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salidarnasc_z_haradziencami-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты Крымскага праваабарончага цэнтра "Дзеянне" і Незалежнага прафсаюза "Студэнцкае дзеянне" ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў

Актывісты Крымскага праваабарончага цэнтра "Дзеянне" і Незалежнага прафсаюза "Студэнцкае дзеянне" ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў

Украінскія праваабаронцы абвесцілі ў Інтэрнэце акцыю падтрымкі сябраў ПЦ “Вясна” Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта Рамана Юргеля, пакараных у адміністратыўным парадку за размешчаны ў інтэрнэце здымак з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага.   

Рашэнне суддзі суда Ленінскага раёна Гродна Віталя Лецкі, паводле якога ўсе трое пакараныя адміністратыўнымі штрафамі на агульную суму ў 4,5 мільёны беларускіх рублёў, як і сам судовы працэс, выклікалі абурэнне ўкраінскіх праваабаронцаў. Фота і здагадкі міліцыі, рапарты, напісаныя заднім чыслом, даюць магчымасць пераследваць актывістаў, цалкам парушаючы ўсе юрыдычныя дасудовыя і судовыя нормы, канстатуе аўтар інтэрнэт-звароту.

“Можна прама рабіць выснову, што дадзенае рашэнне суда - чарговы палітычны заказ сістэмы, якая проста баіцца сваіх грамадзян, а Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» усяго толькі інструмент для яго выканання. Улада баіцца малюнка Алеся Бяляцкага, кніжачак Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Улада баіцца таго, што аб'ядноўвае і дае магчымасць жыць палітычным зняволеным за кратамі, ведаючы, што іх падтрымліваюць і чакаюць, што дае магчымасць працаваць актывістам, якія змагаюцца за свабоду і каштоўнасці правоў чалавека, што падтрымлівае журналістаў, якія, нягледзячы на ўсю складанасць прафесіі, працягваюць быць аб'ектыўнымі.
Давайце падтрымаем беларускіх праваабаронцаў разам!”
, - заклікаюць удзельнікі ўкраінскай Сеткі праваабаронцаў.

На сайце Cеткі ўжо з’явіліся першыя водгукі на гэты заклік – актывісты розных групаў дасылаюць свае фотаздымкі з партрэтамі палітвязня Алеся Бяляцкага.

Удзельнікі Другога Міжнароднага курсу па правах чалавека для моладзі:

9 студзеня праваабаронца Міхаіл Лебедзь “правёў” серыю адзіночных “несанкцыянаваных пікетаў” ля беларускіх дзяржаўных органаў у знак салідарнасці з праваабаронцамі з Гародні:

Да акцыі далучыліся актывісты Крымскага праваабарончага цэнтра "Дзеянне" і Незалежнага прафсаюза "Студэнцкае дзеянне":

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства