viasna on patreon

Сустрэча «Усходняга партнёрства» ў Вільні - без уладаў Беларусі

2013 2013-01-10T14:39:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/devid-kramer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэвід Крамер, кіраўнік амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House

Дэвід Крамер, кіраўнік амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House

Не запрашаць прадстаўнікоў беларускіх уладаў на саміт «Усходняга партнёрства» і Еўразвязу, які мае адбыцца ў Вільні, заклікае кіраўнік амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.

Дэвід Крамер лічыць, што на саміце не павінна быць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, калі захаваецца цяперашняя сітуацыя, паведамляе інфармацыйная агенцыя Delfi. “Мне б куды больш хацелася, каб Беларусь прадстаўлялі актывісты грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы», — сказаў Дэвід Крамер. «Я не кажу «ніколі не размаўляйце з урадам», гэта нерэальна. Але не варта было б даваць людзям з урада такую платформу, як «Усходняе партнёрства», — адзначыў ён.

Беларусь уваходзіць у лік шасці постсавецкіх рэспублік, якія ўключаны ў еўразвязаўскую праграму «Усходняе партнёрства». ЕЗ і ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Іх вінавацяць у рэпрэсіях супраць апазіцыі і абмежаванняў правоў чалавека. Саміт ЕЗ і «Усходняга партнёрства» запланаваны на лістапад гэтага года ў Вільні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства