viasna on patreon

«Белпошта» пажадала «газеце Слонімскай» распаўсюджвацца самастойна

2013 2013-01-11T11:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belposhta-budynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад Новым годам на адрас рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства РУП «Белпошта» быў накіраваны калектыўны зварот з просьбай стварыць для «Газеты Слонімскай»  роўныя ўмовы, уключыўшы незалежнае выданне ў сістэму распаўсюду праз РУП «Белпошта» і ў рэалізацыю праз кіёскі РУП «Саюздруку». Пад зваротам падпісаліся больш за 300 жыхароў Слонімшчыны.

На днях з РУП «Белпошта» быў атрыманы адказ за подпісам намесніка генеральнага дырэктара па эксплуатацыі Алена Анатольеўна Скрыкпчык, у якім паведамляецца:

«Ваш калектыўны зварот, які паступіў у адрас Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» (РУП«Белпошта»), а таксама з сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, па пытанні ўключэння газеты «Газета Слонімская» у падпісны каталог прадпрыемства разгледжаны. Па выніках паведамляю наступнае.

Артыкулам 391 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - ГК) устаноўлена, што грамадзяне і юрыдычныя асобы вольныя ў заключэнні  дамовы.

Згодна з часткай 3 артыкула 2 ГК удзельнікі грамадзянскіх праваадносін набываюць і ажыццяўляюць свае грамадзянскія правы сваёй воляй і ў сваіх інтарэсах. Яны вольныя ва ўсталяванні сваіх правоў і абавязкаў на аснове дагавора і ў вызначэнні любых умоў дагавора, якія не супярэчаць заканадаўству.

На падставе п. 1 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года № 427-3 «Аб сродках масавай інфармацыі» распаўсюджванне прадукцыi сродку масавай інфармацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродка масавай інфармацыі, альбо на падставе дагавора, заключанага ім ва ўстаноўленым парадку з распаўсюднікам прадукцыі сродка масавай інфармацыі.

Паміж РУП «Белпошта» і рэдакцыяй вышэйпаказанага выдання адсутнічаюць дагаворныя адносіны, згодна з якім дадзенае выданне магло быць уключана ў падпісны каталог прадпрыемства.

Паколькі абавязак па ўключэнні друкаванага выдання ў каталог не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталога з мэтай наступнага іх распаўсюду праз падпіску з'яўляецца правам РУП «Белпошта», рэалізуецца ім у адпаведнасці з заканадаўствам.

Зыходзячы з вышэй сказанага, распаўсюд друкаванага выдання «Газета Слонімская» павінен ажыццяўляцца непасрэдна самой рэдакцыяй».

Варта нагадаць, што падобная сітуацыя цягнецца з пачатку 2006 года. Менавіта тады «Газета Слонімская» і шэраг іншых незалежных друкаваных выданняў былі выключаныя са спісу цэнтралізаванай падпіскі РУП «Белпошта».  

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства