viasna on patreon

Мытнікі не адказалі на скаргу сябра “Справядлівага свету” Ілоны Ткачовай

2013 2013-01-11T20:14:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mytnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Ілона Ткачова не атрымала адказу ад начальніка пункта пропуску «Новая Гута» наконт скаргі на незаконнае затрыманне на мяжы яе сям’і 6 снежня 2012 года і канфіскацыю ноўтбука і фотаапарата.

– Скарга была пададзена ў той жа дзень, калі у нас правялі вобшук і забралі ноўтбук і фотаапарат, – кажа Ілона Ткачова. – Прайшло ўжо больш за месяц, але адказу мы не дачакаліся.

Нагадаем, 6 снежня спадарыня Ілона разам з сынам і мужам вярталася на асабістым транспарце з Кіеву ў Беларусь. На мяжы сям’ю актывісткі “Справядлівага свету” даглядалі некалькі гадзін, а затым канфіскавалі ноўтбук і фотаапарат. Ілона Ткачова напісала скаргу на імя начальніка пункта пропуску “Новая гута”, але, як бачым, адказ у адведзены заканадаўствам тэрмін (месяц) так і не быў дадзены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства