viasna on patreon

Брэст: журналістаў не пусцілі на судовы працэс іх калегі

2013 2013-01-11T20:19:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Ісаева, спаслаўшыся на абмежаваную колькасць месцаў, праігнаравала хадайніцтва, каб на слуханнях па справе фотакарэспандэнта Міланы Харытонавай маглі прысутнічаць журналісты і ўсе жадаючыя.

У выніку ў службовы пакой суддзі былі дапушчаны толькі ўдзельнікі працэсу і муж Міланы Харытонавай – журналіст Алесь Ляўчук. Пры гэтым іншыя прадстаўнікі СМІ заўважылі, што зала паседжанняў, якая здолела б умясціць усіх жадаючых, у гэты час была вольная.

Нагадаем,  Мілана Харытонава спрабуе абараніць свае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, пасля таго як на адным з гарадскіх інтэрнэт-парталаў у сакавіку гэтага году былі змешчаны абразлівыя ў дачыненні да яе выказванні ананімнага аўтара. Пазней высветлілася, што аўтарам допісаў быў Уладзімір Міневіч, які працуе ў газеце “Брестский вестник”, заснавальнікам якой з’яўляецца мясцовы гарвыканкам. Акрамя абвяржэння зробленых у каментарах высноваў, Мілана Харытонава патрабуе ад журналіста дзяржаўнай газеты тры мільёны рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды.

11 студзеня падчас папярэдняга слухання справы Міневіч прапанаваў мірнае пагадненне: ён абвяргае свае словы на адрас Міланы Харытонавай, а яна, у сваю чаргу, адмаўляецца ад кампенсацыі маральнай шкоды і судовых выдаткаў. Аднак Харытонава з такім варыянтам не згодная, бо аддала шмат высілкаў і грошай, каб дамагчыся справядлівасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства