viasna on patreon

Яўген Басарэўскі: “Відавочна, што пратакол суда быў сфабрыкаваны”

2013 2013-01-12T16:34:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/basareuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра партыі левых “Справядлівы свет” са Жлобіна Яўген Басарэўскі

Сябра партыі левых “Справядлівы свет” са Жлобіна Яўген Басарэўскі

Сябра партыі левых “Справядлівы свет” са Жлобіна Яўген Басарэўскі, асуджаны Жлобінскім раённым судом на тры гады за нібыта злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, атрымаў на рукі копію пратакола судовага паседжання.

Спадар Яўген зазначае, што ў пратаколе вялізная колькасць недакладнасцяў і супярэчнасцяў, якія граюць не на карысць асуджанага 66-гадовага актывіста.

– Амаль на кожнай старонцы я сутыкнуўся з фактамі, якія супярэчаць ходу маёй справы, – кажа Яўген Іванавіч. – Напрыклад, падчас следства я неаднаразова адзначаў, што я звяртаўся ў райвыканкам у сувязі з нашай сітуацыяй, а ў пратаколе адзначаецца, што я туды не звяртаўся. Ці, напрыклад, словы сведкі – старшыні фінансавага аддзела райвыканкама, які сказаў на судзе, што шкоды дзяржаве не было, была ўсяго нявыплата грашовых сродкаў у сувязі са стратнасцю нашага прадпрыемства, якія не былі уключаны ў гэты дакумент. Мая апошняя прамова таксама была не цалкам распісана ў пратаколе. Таму відавочна, што гэты дакумент сфабрыкаваны і быў скіраваны на тое, каб даказаць маё дачыненне да гэтай справы.

У панядзелак Яўген Басарэўскі сустракаецца са сваім адвакатам, каб параіцца, як можна далучыць гэты дакумент да разгляду касацыйнай скаргі ў Гомельскім абласным судзе.

Нагадаем, грамадска-палітычны актывіст 7 снежня асуджаны Жлобінскім раённым судом на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім ішоў з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ад партыі “Справядлівы свет” у якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы. Напярэдадні мясцовых выбараў-2010 Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў праверку ўпраўлення камунальнай уласнасці, якую на працягу пяці гадоў (з 2004 па 2009 гг.) узначальваў Яўген Басарэўскі. КДК выявіў, што прадпрыемства як быццам бы ўхiляўся ад выплаты 50% арэнднай платы, чым нанесла ўрон дзяржаве на суму больш за 180 мільёнаў рублёў. Крыху пазней супраць жлобінскага актывіста Басарэўскага і былога бухгалтэра Цэнтру ўпраўлення камунальнай уласнасці Валянціны Касцюкевіч была ўзбуджана крымінальная справа. Нягледзячы на тое, што правека Мінюста не знайшла парушэнняў у дзеяннях Басарэўскага і Касцюкевіч, суддзя Інна Шаршнёва вынесла абвінаваўчы прысуд абодвум фігурантам гэтай справы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства