viasna on patreon

Насельніцтва Слаўгарадскага раёну не надта давярае міліцыі

2013 2013-01-12T16:48:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці толькі 37,5% грамадзян цалкам давяраюць супрацоўнікам мясцовай міліцыі. Такі вынік паказала праведзенае прадстаўнікамі МУС на тэрыторыі раёна вывучэнне грамадскай думкі наконт працы аддзела ўнутраных спраў мясцовага райвыканкама.

Пра гэта распавёў у інтэрв’ю газеце “Прысожскі край” начальнік Слаўгарадскага РАУС  палкоўнік М.М. Веразубаў.

Палкоўнік Веразубаў не патлумачыў, чаму да міліцыі ў раёне такі нізкі ўзровень даверу. Гэта тым больш дзіўна, бо, паводле начальніка РАУС, у раёне ў 2012 годзе значна зменшылася колькасць злачынстваў у параўнанні з папярэднім 2011 годам. Па словах палкоўніка Веразубава, “у 2012 годзе па ўсіх лініях колькасць зарэгістраваных злачынстваў паменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (з 206 да 136). Раскрывальнасць склала 82,8% (у 2011 годзе – 79,0%, пры сярэднеабласной – 65,7%). Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 75 злачынстваў (у 2011 г. – 153), раскрывальнасць якіх склала 75,0% ( у 2011 г. – 72,1%).

Не зарэгістравана на тэрыторыі раёна згвалтаванняў, хуліганстваў, разбояў, махлярстваў”.

Таксама міліцэйскі начальнік паведаміў цікавыя звесткі пра тое, што ў 2012 годзе непрацуючымі ў Слаўгарадскім раёне здзейснена 67 злачынстваў, што складае 49,6% ад агульнай колькасці злачынстваў. Між тым, паводле афіцыйнай статыстыкі, узровень беспрацоўя ў Слаўгарадскім раёне і Магілёўскай вобласці імкліва набліжаўся да нуля і на канец лістапада складаў 0,6%.

Дарэчы, па меркаванні палкоўніка Веразубава, асноўнымі чыннікамі здзяйснення злачынстваў з’яўляюцца п’янства і алкагалізм насельніцтва, адсутнасць ладу ў сямейна-бытавых зносінах, незанятасць грамадзян грамадска карыснай працай і негатыўны ўплыў на крымінагенную сітуацыю асобаў, якія маюць судзімасць.

У такім выпадку чаму б супрацоўнікам Слаўгарадскага РАУС не надаваць больш увагі аказанню дапамогі ў адаптацыі ў грамадстве і працаўладкаванні былых вязняў?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства