viasna on patreon

“Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія мне пішуць!”

2013 2013-01-12T13:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

У сваіх допісах калядна-навагодніх і пасьлясьвяточных дзён Алесь Бяляцкі распавядае, што яго “канчаткова заваліла лавіна лістоў і паштовак, калі да акцыі падтрымкі далучыліся віншаваньні”. Часам за дзень палітвязень атрымліваў блізу паўтысячы пасланьняў - з Беларусі і з усяго сьвету.

“Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія мне пішуць!” – звяртаецца Алесь да адрасантаў тых пасланьняў, чые словы сагравалі яго гэтымі зімовымі днямі ў зусім несьвяточных умовах.

“Працуем мы, рвем вацін і набіваем наматрацнікі і насыпкі – заказ для жаўнераў. Пасля такой працы дробным пылам забіты нос і дыхаеш ротам…” – напісаў Алесь у адну з апошніх сьнежаньскіх суботаў, якая была працоўным днём, і дадаў, што парадаваў гэты дзень тым, што працавала і пошта.   

“У навагоднія сьвяты мелі мы два дні адпачынку. І гэтыя дні і яшчэ паўдня 2-га студзеня па-ціху, па-троху чытаў я тыя сотні лістоў і паштовак… Магу шчыра сказаць, я не прапусьціў ніводзін зь іх. На ўзроўні ўсіх сваіх пачуцьцяў я адчуваў тыя хвалі падтрымкі і спагады, тыя флюіды душэўнай энэргіі, якія сыходзілі зь іх. Гэта быў неперадавальны новы год…
Я пачынаю сур’ёзна задумвацца: а чым я змагу аддзячыць людзям, якія вось так шчыра і цёпла падтрымліваюць мяне…”

Нагадаем, што ўжо другія запар калядныя і навагоднія дні кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) правёў за кратамі. Пазбаўлены волі за сваю праваабарончую дзейнасьць, у 2011 годзе ў гэты час Алесь Бяляцкі знаходзіўся ў Жодзінскай турме, дзе яго напаткала асабістае гора – 24 сьнежня ня стала ягонага бацькі, развітальную сустрэчу з ім, цяжка хворым, Алесю не дазволілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства