viasna on patreon

Кааліцыя аршанскіх дэмсілаў атрымала ліст ад Алеся Бяляцкага

2013 2013-01-14T11:45:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Аршанская кааліцыя накіравала віншавальныя лісты дванаццаці беларускім палітычным вязням. Акрамя віншаванняў пажадалі ўсім сілы духа, вытрымкі і веры ў лепшую будучыню для новай Беларусі. Ліст падпісалі прадстаўнікі дзевяці палітычных партый і ініцыятываў.

У мінулыя выходныя прыйшоў першы адказ – віншавальная паштоўка ад Алеся Бяляцкага.

“Шаноўныя сябры! Дзякуй вялікі за віншаванне! Я вельмі рады, што вы трымаецеся разам. Я перакананы, што толькі талакою можна пабудаваць што-небудзь вартае ў нашых складаных палітычных умовах. Жадаю ўсім добрага здароўя, сталага розуму і юнацкага запалу!

Шчасця і радасці ў новым годзе! Ад вашай актыўнасці і ініцыятыўнасці шмат што залежыць.

Да сустрэчы,

Алесь Бяляцкі    09 студзеня 2013 г. Бабруйск”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства