viasna on patreon

Пенсіянера-інваліда, які спрабаваў падпаліць старшыню сельвыканкама і сябе, аштрафавалі на 3 мільёны

2013 2013-01-14T12:10:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biaroza-levashevich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Бярозаўскага раёна аштрафаваў 89-гадовага пенсіянера з вёскі Сакалова Бярозаўскага раёна, інваліда другой групы па зроку, вязня нямецкага канцлагера Паўла Левашэвіча  трыма мільёнамі штрафу за спробу падпаліць сябе і старшыню мясцовага сельвыканкама. Пажылы чалавек лічыць пакаранне занадта суровым, хаця і раскайваецца ў сваім учынку:

- Дапёк мяне старшыня так, што я абліў яго і сябе бензінам, каб падпаліць. Мне надакучыла такое жыццё. Мне старому, інваліду, сляпому і глухому сельвыканкам адмовіў у накіраванні ў дом састарэлых. А калі папрасіў сацработніка хоць на два дні ў тыдзень, таксама адмовілі. Маўляў, сам у краму ходзіш. Але мне дома цяжка спраўляцца, хоць крышку яшчэ хаджу. Прычына ў тым, што старшыня даўно недабразычліва да мяне ставіцца, што публічна не раз праяўлялася.

Па словах інваліда, у судзе яго ніхто не стаў слухаць. Пракурор прасіў даць штрафу ў 5 мільёнаў рублёў. Але суддзя Алена Нямкова “змілавалася” і ўляпіла тры, смяецца Левашэвіч. На думку інваліда,  гэта занадта. Разлічваў на тысяч трыста.

Праўда, Павел Левашэвіч не ўпэўнены, што паспее яго выплаціць: саслабеў моцна апошнім часам. А яшчэ інвалід бядуе, што ў вёсцы баня згарэла.

-З цяжкасцю, але дабіраўся заўсёды, каб памыцца. А дома ў ночвах хіба памыешся, - уздыхае стары, - так вось дажываць прыходзіцца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства