viasna on patreon

Мікалай Чарнавус падаў скаргу старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда

2013 2013-01-15T10:37:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnavus-mikalaj-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 14 студзеня падаў скаргу старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда на рашэнне Касацыйнай калегіі ВГС ад 13.11.2012г. Грамадскі актывіст просіць адмяніць рашэнне судоў першай, апеляцыйнай інстанцыі і касацыйнай калегіі ВГС і задаволіць яго патрабаванне аб прызнанні выбараў Рады індывідуальных прадпрымальнікаў на Баранавіцкім каапрынку ў снежні 2011 годзе несумленнымі і незаконнымі.

Мы ўжо паведамлялі, што вось ужо другі год Мікалай Чарнавус імкнецца апратэставаць вынікі выбараў Рады ІП на Баранавіцкім каапрынку спачатку ў агульных судах, а цяпер вось у гаспадарчых судах розных інстанцыый. У судах ён сцвярджае, што сябры Рады прадпрымальнікаў Ю.Зяленскі, Д.Гараднічы, А.Макар і інш. былі назначаны адміністрацыяй каапрынка, а не абраны на агульным сходзе індывідуальных прадпрымальнікаў, як гэта патрабуе заканадаўства краіны.

Разам з тым у скарзе Мікалая Чарнавуса на імя старшыні ВГС паведамляецца аб прычынах нежадання адміністрыцыі Баранавіцкага рынку прызнаць выбраную прадрымальнікамі новую Раду.

– Думаю, што гэта звязана з ашуканцтвам фірмы “Ралет-мантаж”, якая ўзяла ў прадпрымальнікаў вялікія грошы і не выканала свае абязацельствы па добраўпарадкаванню Баранавіцкага каапрынку. Адміністрацыя каапрынку баіцца незалежнай Рады прадпрымальнікаў, якая выявіць, магчыма, новыя фінансавыя злоўжыванні і дачыненне да махлярства высокіх мясцовых дзяржаўных чыноўнікаў, – адзначыў Мікалай Чарнавус.

 

Фота: Мікалай Чарнавус адстойвае правы баранавіцкіх прадпрымальнікаў

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства