viasna on patreon

Гарадзенскія правабаронцы абскарджваюць штрафы ў абласным судзе

2013 2013-01-15T17:59:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Гарадзенскія правабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, аштрафаваныя судом Ленінскага раёну Гародні на паўтары мільёны кожны за нібыта правядзенне несанкцыянаванага пікету 10 снежня, у Сусветны дзень правоў чалавека, склалі скаргі ў абласны суд. У сваіх скаргах яны даводзяць усю абсурднасць абвінавачвання і пастановы суду. Усё абвінавачванне грунтавалася толькі на медыйным факце – фотаздымку на інтэрнэт-сайтах і дапушчэннях супрацоўнікаў міліцыі. У матэрыялах судовай адміністрацыйнай справы няма аніводнага доказу, што адбываўся пікет, аніводнага выразнага сведчання. Больш таго, паказанні супрацоўнікаў міліцыі ў справе супярэчлівыя. Аднак, суддзя Віталь Ляцко не ўзяў пад увагу акалічнасці справы, ігнараваў довады падсудных і ўрэшце абвесціў юрыдычна неадэкватнае пакаранне. Правабаронцы перакананыя, што адміністрацыйны працэс, які адбыўся, абсалютна палітычны і ёсць пераследам за грамадскую дзейнасць. Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч не маюць ілюзій, што Гарадзенскі абласны суд зойме прынцыповую пазіцыю і перагледзіць пастанову, аднак хочуць дамагацца справядлівасці на ўсіх магчымых узроўнях і падкрэсліць юрыдычную абсурднасць гэтай беспрэцэдэнтнай адміністрацыйнай справы.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства