viasna on patreon

Брэст: у судзе над грамадскім актывістам агучаны звесткі на яго карысць

2013 2013-01-16T12:28:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

У судзе Брэсцкага раёна 15 студзеня працягваліся слуханні па справе мясцовага жыхара Віталя Каўша, якога абвінавачваюць у спрыянні нелегальнай міграцыі.

Падчас апошняга паседжання ў якасці сведкі выступіў адзін з памежнікаў, які летась  браў удзел у затрыманні васьмі грамадзян Індыі, што спрабавалі незаконна перасячы беларуска-польскую мяжу (па версіі следства, менавіта гэтай групе нібыта дапамагаў Віталь Коўш). Паводле словаў памежніка, у індусаў былі іншыя праваднікі, якія рыхтавалі для іншаземцаў нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы з выкарыстаннем каната.          

Варта нагадаць, што самі грамадзяне Індыі восенню мінулага году пасля таго, як былі дэпартаваныя з тэррыторыі Беларусі, запісалі адмысловы відэаролік, дзе распавялі, што падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання пад прымусам былі вымушаны агаварыць невядомага ім чалавека. Ім аказаўся былы сябра Партыі БНФ і грамадскі акывіст Віталь Коўш, які не прызнае сябе вінаватым, але ўжо з 1 верасня 2012 года знаходзіцца ў СІЗА, пасля затрымання, якое адбывалася з ужываннем сілы на вачах у яго сям’і.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства