viasna on patreon

Ірына Халіп: Не верце Лукашэнку! Мне па-ранейшаму забаронены выезд

2013 2013-01-16T12:32:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/iryna-khalip.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Халіп

Ірына Халіп

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што журналістка Ірына Халіп адмовілася выехаць з Беларусі.

"Яна разумее, што тут яна пакутніца, а там яна нікому не патрэбна, таму яна і не паехала. Калі вы яе хочаце кудысьці забраць, заўтра ідзіце і забірайце," - адказаў ён на пытанне карэспандэнткі БелаПАН. 

Аднак Ірына Халіп у чарговы раз падкрэсліла, што забарону на выезд з краіны ёй ніхто не адмяняў. "У Кастрычніку Лукашэнка, даючы інтэрв'ю The Independent, патрабаваў, каб Яўген Лебедзеў забіраў мяне ў Маскву. Сёння ён сцвярджаў, што мы разам з Таццянай Каравянковай з БелаПАН павінны пайсці да генеральнага пракурора за дазволам на выезд. Наколькі мне вядома, пракуроры падпісываюць зусім іншыя паперы. Сэнсу ў тым, што кажа Лукашэнка няма і не можа быць". 

Дарэчы, учора ўвечары міліцыянты, як заўсёды, прыйшлі на праверку да Ірыны Халіп. Пра тое, што яна, па словах Лукашэнкі, ужо вольная, яны нічога не ведаюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства