Міліцыя павінна хутчэй рэагаваць на звароты насельніцтва
https://spring96.org./be/news/60598
2013
2013-01-16T13:06:39+0300
2013-01-16T13:06:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bielaruskaja_milicyja1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
А таксама прымаць больш жорсткія меры, каб папярэдзіць злачыннасць. Такая задача была пастаўлена на калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама з удзелам губернатара.
Летась назіралася зніжэнне крадзяжоў маёмасці, скарацілася колькасць ДТЗ. Аднак агулам было адзначана, што ў рэгіёне застаецца высокі ўзровень правапарушэнняў.
Пры гэтым міліцыянты адзначалі, што вынікамі сваёй працы задаволеныя. Так, камандзір роты патрульна-паставой службы Мінскага РАУС Вячаслаў Дарошка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь-1" адзначыў: "Стаўленне грамадзянаў да міліцыі ўсё ж такі змяняецца ў лепшы бок. Пра гэта сведчыць тое, што ў 2012 годзе скаргаў і нараканняў у адносінах да супрацоўнікаў міліцыі не было".