viasna on patreon

Івацэвіцкі раён: умовы працы на сельгаспрадпрыемствах -- невыносныя

2013 2013-01-16T14:05:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karovy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэспубліканскае ўнітарнае сельгаспрадпрыемства “Эксперыментальная база “Майск” Івацэвіцкага раёну ўтварылася з трох калгасаў, але моцы не набыло, а наадварот страціла. Работнікі абураюцца, што на фермах кароў падсцілаць няма чым, яны ляжаць на голым цэменце, кормяць іх гнілымі кармамі. Карова, якая расцялілася, дае за дзень усяго тры літры малака, а патрэбна, каб давала 20 і болей, кажуць даяркі. Умовы для людзей, што працуюць на ферме, не лепшыя: даяркі слізгаюцца па тым жа мокрым голым цэменце, памыцца няма дзе, нават пасядзець няма на чым. У пасёлку  Майск няма ні дзіцячага садка, ні школы, ні лазні, таму моладзь там не затрымліваецца.

Эксперыментальная бульба змерзла, ляжыць раскрытая ля  фермы, выкарыстоўваецца як корм каровам.

Па словах работнікаў фермы, начальства яны амаль не бачаць. Бачаць толькі, як старшыня іх эксперыментальнай базы за 2 гады кіравання будуе ўжо другі катэдж. А работнікі атрымліваюць, працуючы без выходных, 2-3 мільёны, і тыя выплочваюць у апошні дзень месяца, калі трэба плаціць да 25-га камунальныя, крэдыты.

- Потым пеню трэба плаціць,- кажуць людзі, - мы тут ніякія не гаспадары. А вось адказнасць за ўсё на нас.  На бульбе ўжо эксперымент зрабілі, вось мерзлая і гнілая ляжыць у буртах, а цяпер над намі праводзяць эксперымент.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства