viasna on patreon

Мікалай Уласевіч патрабуе ў Ашмянскай рэгіянальнай мытні свае рэчы і кампенсацыю

2013 2013-01-16T16:46:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч выставіў сустрэчны іск у Ашмянскі раённы суд да Ашмянскай рэгіянальнай мытні па яе іску аб прызнанні забраных у актывіста рэчаў на мяжы нічыімі.

Яшчэ 10 красавіка 2011 году пры пераездзе Уласевічам мяжы ў пункце пропуску Катлоўка, яго аўтамабіль быў затрыманы. Цягам трох гадзін мытнікі даглядалі машыну і асабістыя рэчы Уласевіча. У выніку ў яго былі забраныя дыктафон, тры дыскі DVD, 18 сцікераў “Фукусіма”, а таксама два навучальныя дапаможнікі “Чарнобыльскія ўрокі” і альтэрнатыўны даклад па праблеме пабудовы АЭС. Усе пазнейшыя звароты Уласевіча ў Ашмянскую мытню з патрабаваннем вярнуць гэтыя асабістыя рэчы, засталіся без задавальнення.

Уласевіч даводзіць, што яго асабістыя рэчы затрымліваліся нібыта для правядзення крыміналістычнай экспертызы УК ГБ па Гарадзенскай вобласці, мэту якой яму так і не патлумачылі. Экспертызу прызначылі толькі на 38-ы дзень, а афіцыйны адказ па сваім запыце Уласевіч так і не атрымаў. Замест гэтага яму даслалі адказ ад ідэалагічнага аддзелу аблвыканкаму зусім па іншым пытанні.

Мікалай Уласевіч зараз просіць суд спагнаць з адказчыка 800 тысяч рублёў (кошт дыктафона), а таксама кампенсаваць яму маральныя страты незаконным забіраннем асабістых рэчаў агульнай сумай 9 мільёнаў рублёў. Прычым гэтыя 9 мільёнаў ён просіць пералічыць на рахунак арганізацыі, якая займаецца пабудовай у мястэчку Варняны царквы.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства