Суддзю Вольгу Комар, што запомнілася палітычнымі працэсамі, адхілілі ад пасады
https://spring96.org./be/news/60638
2013
2013-01-17T10:30:28+0300
2013-01-17T10:30:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня.
Вольга Комар працавала суддзёй Фрунзенскага раёна сталіцы. Прычына яе вызвалення ад працы — заканчэнне тэрміну паўнамоцтваў.
Комар у 2011-м разглядала першы працэс па справе Плошчы. Тады яна на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму пасадзіла Васіля Парфянкова. Яна запомнілася таксама судамі над грамадскім актывістам Паўлам Станеўскім, праваабаронцам Паўла Левінава — нібыта за лаянку адправіла іх на суткі.
Ёй забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.
Аказалася, што Вольга Комар вучылася ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, таго, што пазней быў зачынены ўладамі.