viasna on patreon

Андрэя Дзмітрыева выклікаюць у КДБ, каб вярнуць канфіскаваныя грошы

2013 2013-01-17T14:59:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmitryeu.jpeg
Андрэй Дзмітрыеў

Андрэй Дзмітрыеў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі вяртае актывісту грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" грошы канфіскаваныя два гады таму. «Праз паўтара года пасля вынясення рашэння суда ад КДБ паступіла запрашэнне на разлік», – кажа Андрэй Дзмітрыеў. Актывісту павінны вярнуць прыкладна 400 злотых, 100 долараў, каля 3-4 тысячаў расійскіх рублёў і 850 эстонскіх кронаў, якія выйшлі ўжо з абароту.

– У Эстоніі за гэтыя гады ўведзена еўра і Эстонія стала паўнапраўным чальцом еўразоны. І гэта мне падаецца такі добры прыклад пераменаў: як адныя краіны не губляюць час і развіваюца, а нашая ўлада гэты час марнуе. Гэтае рашэнне прыняў Фрунзенскі суд яшчэ ўлетку 2011 года. Проста цяпер яго вырашылі выканаць, што, безумоўна, пахвальна.

Грошы ў Андрэя Дзімтраева былі канфіскаваныя падчас ператрусу ў снежні 2010 года. У студзені 2012 актывіст грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" разважае, пра іх далейшае прызначэнне. Ён прызнаецца, што ўжо развітаўся з «канфіскатам» і ставіцца да яго, як да «прыбытку», які, спадзяецца Андрэў Дзмітрыяў, не зацікавіць падатковыя органы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства