Швецыя прыняла рашэнне аб дэпартацыі Вольгі Класкоўскай
https://spring96.org./be/news/60708
2013
2013-01-21T10:45:45+0300
2013-01-21T10:45:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Улады Швецыі адмовілі беларусцы Вользе Класкоўскай ў атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне аб яе дэпартацыі без права абскарджвання.
30-гадовая Вольга Класкоўская выехала з Беларусі ў Польшчу ў 2004 годзе, сцвярджаючы, што ў Беларусі ёй пагражала небяспека. Потым у жніўні 2010 г. перабралася ў Швецыю. На нейкі час яна была вярнулася ў Беларусь, але неўзабаве зноў выехала.
Да ад'езду яна нядоўгі час працавала журналісткай у «Народнай волі». Яна
скарыстоўвала гэты факт, каб атрымаць прытулак.