viasna on patreon

Віцебская апазіцыя аб’ядналася, каб адзначыць Дзень Волі разам

2013 2013-01-22T12:43:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzienvoli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску створаная кааліцыя па супольным сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка. У склад кааліцыі ўвайшлі большасьць апазыцыйных палітычных сіл, што дзейнічаюць на тэрыторыі вобласьці: Партыя БНФ, Рух «За свабоду», Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і незарэгістраваная БСДП (Народная Грамада). Старшынём кааліцыі абраны Леанід Аўтухоў, кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ.  

Удзельнікі кааліцыі прынялі рашэньне ў Дзень Волі зладзіць мітынг. Адпаведная заяўка на яго правядзеньне будзе пададзеная ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску. Мітынг мусіць адбыцца ў месцы, адведзеным уладамі пад масавыя мерапрыемствы, – у парку чыгуначнікаў, побач са стадыёнам «Лякаматыў». Мяркуецца, што ў акцыі возьмуць удзел дзясяткі жыхароў Віцебску.

Віцебская Вясна

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства