viasna on patreon

Мінская студэнтка Тацьцяна Усіновіч адмовілася ад супрацоўніцтва з аператыўнікамі КДБ

2007 2007-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лютага Тацьцяну выклікаў дэкан факультэта Дзяржаўнага педуніверсітэту імя Максіма Танка. У кабінеце студэнтку чакалі двое мужчын у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ і прад'явілі пасьведчаньні. Адзін з іх пры гэтым назваў прозьвішча Дрозд.

Нефармальная гутарка доўжылася каля 2-х з паловай гадзінаў. Візіцёры задавалі пытаньні наконт нядаўняй паездкі беларускай моладзі ў Беласток (Таццяна аказвала садзейнічаньне ў атрыманьні візаў гэтай групе моладзі, хаця сама ў Польшу не выязджала). Асаблівую цікаўнасьць у аператыўнікаў выклікалі стасункі Тацьцяны з Консульскім аддзелам Амбасады Польшы ў Беларусі. "Невядомыя" пераконвалі студэнтку, што за мяжой ідзе ідэалагічная апрацоўка моладзі, пасля чаго яна неадэкватна ўспрымае рэчаіснасьць. Студэнтцы патлумачылі, што ў паездцы бралі ўдзел прадстаўнікі Маладога фронту і ЗБС (Задзіночаньня беларускіх студэнтаў), і запалохвалі дзяўчыну тым, што яна аказвала дапамогу гэтым незарэгістраваным арганізацыям.

Падчас гутаркі ""таварышы"" настойліва прасілі аказваць садзейнічаньне ў прадстаўленьні інфармацыі пра дзейнасьць гэтых арганізацыяў і абяцалі паспрыяць у размеркаваньні, паколькі сёлета Тацьцяна заканчвае вучобу. На завяршэньне гутаркі яны папярэдзілі, што сустрэча  не апошняя.

Другі візіт ва ўніверсітэт супрацоўнікі КДБ нанеслі 23 лютага. Падчас размовы Тацьцяна Усіновіч катэгарычна адмовілася ад супрацоўніцтва і заявіла, што калі ў службоўцаў ёсьць пытаньні, няхай выклікаюць у КДБ позваю. Аднак 1 сакавіка ёй патэлефанавалі ізноў і паведамілі, што позва выпісаная і знаходзіцца ў аддзеле ўпраўленьня. Ужо ў кабінеце, дзе прысутнічаў вышэйзгаданы супрацоўнік Дрозд, Тацьцяна яшчэ раз адмовілася ад дачы тлумачэньняў, што было зафіксавана ў пратаколе. Студэнтка ў сваю чаргу зрабіла адзнаку ў пратаколе пра тое, што падчас гутаркі кэдэбісты нецэнзурна лаяліся. На гэтым іхняя сустрэча і скончылася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства