viasna on patreon

Зацемкі з няволі. Пра інтэлектуальны супраціў

2013 2013-01-22T17:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niakliaeu-dubaviec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў і Сяргей Дубавец

Уладзімір Някляеў і Сяргей Дубавец

З ліста Алеся Бяляцкага ад 7 студзеня 2013 

Уладзімір Някляеў даслаў мне кніжку “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” – ягоны менскі раман. А за тыдзень перад гэтым па падпісцы я атрымаў часопіс “Дзеяслоў”, і там таксама ёсьць тэкст “Аўтамату з газіроўкай”. Я не маркочуся, бо кніжка – з аўтографам аўтара, і я ўспрымаю яе як каляднае, навагодняе віншаваньне. Чытаць раман я буду ў часопісе, а кніжку з аўтографам адашлю дадому. У дароўчым надпісе Уладзімір Пракопавіч піша: “Гэтая кніга ўдзячнасьці Менску і ўсім тым, хто разам з Менскам увайшоў у маё жыцьцьцё”. Раман гэты вельмі цікавы для мяне. Таму што, па-першае,  напісаў яго страшэнна таленавіты і непераўзыйдзены Уладзімір Някляеў, а па-другое, што апісвае ён інтэлектуальны супраціў у Менску ў 60-х гадах. Той перыяд і тых людзей, пра якіх мы амаль што нічога ня ведаем.

І гэта ўжо другая кніжка за 2012 год, якая распавядае пра нонканфармісцкае жыцьцё ў Менску за саветамі. Першая была таксама выдатная - “Майстроўня” Сяргея Дубаўца, якая распавядала пра пачатак 80-х, пра пачатак хвалі новага беларускага адраджэньня.

Уладзімір Някляеў напісаў пра інтэлектуальны дысідэнцкі супраціў, Сяргей Дубавец – пра пачаткі нацыянальна-дэмакратычнага руху. Гэтыя дзьве кніжкі дапаўняюць адна другую. Яны важныя для разуменьня тых працэсаў, якія адбываліся ў беларускім грамадзтве за саветамі, хаця і зьяўляюцца толькі вяршынямі айсьбергу. Пасля прачытаньня гэтых кніжак наўрад ці хто зараз скажа, што тыя імклівыя зьмены, якія адбыліся ў Беларусі ў канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў, нечакана зваліліся нам на галаву.   

__________

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.  

Чытайце таксама:

Зацемкі з няволі. З нагоды Калядаў і Новага году

Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”

Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны

Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”

Зацемкі з няволі. Пра крыніцы аптымізму

Зацемкі з няволі. Пра дзіцячую дабрачыннасьць

Зацемкі з няволі. Мовазнаўчыя

Зацемкі з няволі.  Пра паэтычныя экспромты – студэнцкія і сёньняшнія

 Зацемкі з няволі. Словы падтрымкі ад сваякоў палітвязняў

Зацемкі з няволі. Пра паэзію веры і надзеі


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства