У Брэсце вучыліся назіраць за адміністрацыйнымі працэсамі
На навучальнае мерапрыемства былі запрошаны асобы, якія цікавяцца праваабарончай тэматыкай і хочуць мець досвед пра назіранне за судовымі працэсамі па адміністрацыйных справах.
У якасці трэнераў выступілі прадстаўнікі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія прэзентавалі ўніфікаваны дзённік назірання за судовымі працэсам па адміністрацыйных справах, у якім улічаны ўсе аспекты практычнай рэалізацыі права на справядлівы суд у Беларусі, што дазваляе бакам аргументавана адстойваць свае пазіцыі.
Падчас трэнінгу яго ўдзельнікі пазназёміліся з сутнасцю адміністрацыйнага працэсу, тым, як выглядае і павінна выглядаць судовае пасяджэнне ў падобных справах, а таксама даведаліся пра адмоўныя тэндэнцыі, што назіраюцца пры разглядзе адміністрацыйных спраў у судах.