viasna on patreon

Гомельскі абласны суд прызначыў дату разгляду справы сябра “Справядлівага свету”

2013 2013-01-23T15:00:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/basareuski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Касацыйная скарга сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага на прысуд Жлобінскага раённага суда будзе разгледжана ў Гомельскім абласным судзе 8 лютага.

–Учора я атрымаў ліст, дасланы па пошце, дзе мяне ўведамілі аб даце разгляду маёй скаргі, – кажа 66-гадовы актывіст. – Зараз мой адвакат рыхтуе ўсе неабходныя дакументы, у тым ліку копіі пратакола і пастановы рашэння суда, дзе мы знайшлі шмат супярэчнасцяў. Усе гэтыя дакументы мы плануем далучыць да справы.

Нагадаем, грамадска-палітычны актывіст быў асуджаны 7 снежня 2012 года Жлобінскім раённым судом на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за нібыта злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Агулам жа суд суд над Яўгенам Басарэўскім ішоў з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ад партыі “Справядлівы свет” у якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы. Напярэдадні мясцовых выбараў-2010 Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў праверку ўпраўлення камунальнай уласнасці, якую на працягу пяці гадоў (з 2004 па 2009 гг.) узначальваў Яўген Басарэўскі. КДК выявіў, што прадпрыемства як быццам бы ўхiляўся ад выплаты 50% арэнднай платы, чым нанесла ўрон дзяржаве на суму больш за 180 мільёнаў рублёў. Крыху пазней супраць жлобінскага актывіста Басарэўскага і былога бухгалтэра Цэнтру ўпраўлення камунальнай уласнасці Валянціны Касцюкевіч была ўзбуджана крымінальная справа. Нягледзячы на тое, што правека Мінюста не знайшла парушэнняў у дзеяннях Басарэўскага і Касцюкевіч, суддзя Інна Шаршнёва вынесла абвінаваўчы прысуд абодвум фігурантам гэтай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства