viasna on patreon

Слонім: Дзяржкантроль не стаў разбірацца з высечкай гарадской «зялёнай зоны»

2013 2013-01-25T10:43:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slonim-les-siak-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Іван Шэга атрымаў адказ з Камітэта дзяржаўнага кантролю за подпісам начальніка аддзела Г.А.Ерамцовай, якая паведаміла, што «Камітэт дзяржаўнага кантролю РБ накіроўвае ў Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для разгляду электронны зварот І.Шегі, які паступіў на сайт Камітэта.  Аб выніках разгляду просьба праінфармаваць заяўніка».

Справа ў тым, што сланімчане разам з прадстаўнікамі Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл працягваюць адстойваць малады лес, хоць ужо пачалася яго вырубка. Кіраўнік Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Іван Шэга звярнуўся з лістом у Камітэт Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У лісце ён паведамляе: «У Слоніме высякаюць «зялёную зону». Гэтая гісторыя пачалася ў 2011 годзе, калі мясцовыя ўлады дазволілі высекчы малады лес вакол горада побач з вуліцай Войкава для выдзялення участкаў пад будаўніцтва прывілеяванай катэгорыі нашых грамадзян, сярод якіх быў і дырэктар мясцовага лясгаса. Агульнымі намаганнямі грамадзян і грамадскасці, якія звярнуліся ў розныя інстанцыі, і ўдалося прыпыніць знішчэнне 30-гадовага лесу на плошчы да 2-х гектар. Аднак ужо ў студзені 2013 года на гэтым участку «зялёнай зоны» з'явіліся работнікі лясгаса, якія пачалі валіць дрэвы. Жыхары забілі трывогу, хоць у раённай газеце «Слонімскі веснік», органе Cлонімскага райвыканкама, змешчаны матэрыял аб тым, што дадзеныя работы запланаваны, што высечка тычыцца хворых і слабых дрэў, а лясны масіў пасля гэтага стане яшчэ лепш. Аднак факты кажуць пра іншае. Высякаецца вельмі шмат лесу, практычна палова дрэў. Прычым высякаюцца не слабыя і хворыя, а наадварот - моцныя дрэвы. Стараннямі лесарубаў на невялікай адлегласці менш за сто метраў вырубілі  5 суцэльных палос шырынёй каля 5 метраў і даўжынёй да 200 метраў. Тут дрэвы знішчаны цалкам і гэта знішчэнне працягваецца. Ніхто не клеймаваў дрэвы, нідзе да пачатку работ не былі выстаўленыя слупкі з указаннем, што гэта за лес, што за працы тут праводзяцца. І толькі цяпер сталі нарыхтоўваць іх. Старыя леснікі кажуць, што пасля такой «санітарнай» высечкі дадзены ўчастак лесу асуджаны на пагібель: слабыя пакінутыя дрэвы не вытрымаюць моцнага ветру і ўтворыцца лесапавал, а што застанецца-будзе лёгкай здабычай караедаў. Вось тады можна будзе пакінуты лес высекчы з чыстым сумленнем».

Вось цяпер Камітэт дзяржаўнага кантролю перакінуў разглядаць гэтую справу абласным чыноўнікам, а яны - раённым. І ўсё. А лес будуць секчы ... 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства