viasna on patreon

Жыхары раёна Усход пратэстуюць супраць зносу аўтавакзала «Маскоўскі»

2013 2013-01-25T13:14:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/avtovokzal-moskovskii.jpg

Пачаўся збор подпісаў.

«Газпрам» хоча збудаваць сабе офіс-хмарачос у сімвалічным месцы — побач з Нацыянальнай бібліятэкай. Ён прэтэндуе на тэрыторыю аўтавакзала «Маскоўскі». Старшыня Мінскага гарвыканкам Ладуцька заявіў, што ніякай асаблівасці каштоўнасці вакзал не мае. Між тым у 2002 годзе новы аўтавакзал быў прызнаны найлепшым архітэктурным здабыткам года.

Жыхары мікрараёна хочуць захавання зручнага аўтавакзала. Віктар Талмачоў ініцыяваў збор подпісаў.

«За першы ж дзень я сабраў больш за 30 подпісаў, — кажа спадар Талмачоў. — Усе жыхары Усходу абураныя планамі дзяржавы знішчыць аўтавакзал. Па-першае, гэта выдатная архітэктура — будынак аўтавакзала атрымаў дзяржаўную прэмію. Па-другое, гэта важны транспартны вузел для жыхароў раёна Усход-2. Вакзалам карыстаюцца не толькі жыхары, якія едуць у цэнтр, але і турысты, якія наведваюць бібліятэку, людзі, што едуць на могілкі ў Калодзішчах, і тыя, хто мае лецішча ў гэтым кірунку. З „Маскоўскага“ ідуць таксама аўтобусы на Сілічы, Раўбічы, у Лагойск і ў аэрапорт — гэта вельмі зручна».

Паводле словаў спадара Талмачова, вакзал недагружаюць наўмысна: «З дванаццаці касаў там працуе тры. Я спецыяльна размаўляў з касіркамі: кажуць, што сур’ёзна знізілі заробак — да 2,5 млн рублёў, таму ісці туды працаваць згаджаюцца толькі пенсіянеркі».

Таксама жыхары Усходу баяцца, што «Газпрам» пабудуе на месцы аўтавакзала казіно, што пагоршыць крымінагенную сітуацыю ў гэтай частцы горада.

Віктар Талмачоў працягвае збіраць подпісы супраць руйнавання «Маскоўскага».

«Усход — гэта першы ў Мінску раён, дзе былі пабудаваныя высотныя павярховікі, гэта тытульны раён, куды Машэраў засяліў інтэлігенцыю. Я спадзяюся, што ўлады нас пачуюць і не стануць руйнаваць аўтавакзал».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства