viasna on patreon

Прымусовая падпіска на «Савецкую Беларусію» на прадпрыемстве "Бабушкіна крынка"

2013 2013-01-25T13:44:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pavel-jakubovicz.jpg

Работнікаў быхаўскага філіяла прадпрыемства «Бабушкіна крынка» прымусова падпісалі на «Савецкую Беларусь».

Пра гэта паведаміў у лісце чытач charter97.org.

Прымусовую падпіску кіраўніцтва філіяла «Быхаўскі» (былое «Быхаўмалако») аформіла па ўказанні новага старшыні раённага выканкама Дзмітрыя Калеева.

З заработнай платы работнікаў прадпрыемства аднялі 198.000 рублёў - кошт падпіскі на газету. Іх таксама прымусілі даць распіскі аб тым, што яны згодныя на гэта. Прыблізна палова работнікаў адмовіліся распісацца, але іх подпісы былі падробленыя кіраўніцтвам прадпрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства