viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст з турмы

2013 2013-01-28T14:02:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч, ваўкавыскі прадпрымальнік і палітвязень, які знаходзіцца ў Гарадзенскай турме, вядзе шырокую перапіску з жыхарамі розных частак нашай краіны. Асабліва яго цікавяць навіны Гарадзеншчыны.

Падзея разрыву цеплатрасы ў Гародні адчувалася і ў гэтай закрытай установе, піша ён гарадзенцу Віктару Парфёненку.

- Мікалай Аўтуховіч даслаў свой чарговы ліст. Дзякуе ўсіх за віншаванні з 50-гадовым юбілеем. Атрымаў іх вельмі шмат. І як чалавек абавязковы, спрабуе ўсім даць адказ. Таму крыху спазніўся з адказам мне. Дзякуе за дасланыя мною фотаздымкі. Таксама з ягонага ліста адчуваецца, што ён мае добры настрой і чакае, калі скончыцца тэрмін. Яшчэ звярнуўся да мяне з просьбай, з якой звяртаецца да ўсіх спадароў, што да яго пішуць: даслаць яму некалькі паштовак да свята 8-га Сакавіка, бо хутка свята, як ён піша, а ў ягонай “групе падтрымкі” вельмі шмат кабет.

Асуджаны Мікалай Аўтуховіч на 4 гады зняволення за незаконнае захоўванне зброі, а менавіта 5-ці патронаў. Мікалай Аўтуховіч прызнаны "Міжнароднай амністыяй" вязнем сумлення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства