viasna on patreon

Беларускі мур: “бабруйская” справа (відэа)

2013 2013-01-28T17:03:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/drot1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрнэце выкладзены міні-фільм "Беларускі мур" прысвечаны так званай "бабруйскай" справе. Аўтары стужкі  спрабуюць высветліць сапраўдныя матывы ўдзельнікаў  дэманстратыўнай атакі на мур бабруйскага КГБ 16 кастрычника 2010 году.

Усіх фігурантаў "бабруйскай" справы  затрымалі 17 студзеня 2011году. У траўні таго ж году, кожны з ўдзельнікаў акцыі быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамолатава судзілі па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу – “Злоснае хуліганства” і “Наўмыснае прычыненне шкоды ў асабліва буйных памерах”.

Пракурор Тоўсцік прасіла суд прысудзіць маладых людзей да пазбаўлення волі на тэрмін ад 7,5 да 8 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па словах дзяржабвінавачання, папярэдняе сьледства цалкам даказала віну падсудных. На думку пракурора, яны маглі проста зьнішчыць будынак КДБ, нанесеная шкода ў такім выпадку склала б каля двух мільярдаў рублёў (на той час — 444,44 тыс. даляраў).

Акрамя таго, заявіла Тоўсцік, “напад на КДБ быў відавочным выклікам грамадству з дэманстрацыяй сваёй беспакаранасці”.

Адвакаты, усваю чаргу, заўважылі, што іх падабаронныя давалі паказанні пад ціскам і зьбіраліся не спаліць будынак, а толькі яго пашкодзіць. На думку абароны, довады абвінаваўцы грунтуюцца толькі на ўяўленні таго, што магло б здарыцца, тады як рэальная шкода ад дзеянняў маладых людзей складае 253 тыс. рублёў (56,2 даляра), якія ўжо выплачаны.

Акрамя таго, заявілі адвакаты, Беларускае тэлебачанне неправамерна выкарыстала відэазапісы папярэдняга сьледства аб нападзе падсудных на будынак КДБ для свайго фільма. Маладых людзей там паказалі як асобаў, што не маюць уласных жыццёвых перакананняў, якія гатовыя знішчыць усё, што толькі бачаць.

Адвакат Яўгена Васьковіча адзначыў, што малады чалавек растлумачыў матывы свайго ўчынку жаданнем адказаць супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія ўжываюць непрапарцыйныя дзеянні ў дачыненні да дэмакратаў. Абарона прасіла суд пакараць юнакоў, не пазбаўляючы іх волі.

Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка у сваім апошнім слове заявілі, што раскайваюцца. Яны таксама прасілі суд аб літасці ў вынясенні прысуду. Яўген Васьковіч жа заявіў, што не шкадуе аб зробленым. Ён сказаў, што лічыць сябе літвінам, а сваім абавязкам — абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасьці.

“За іх я памерці гатовы, таму што жыццё кароткае, а радзіма вечная”, – сказаў апазіцыянер, дадаўшы, што ён не баіцца цяжкасьцяў i з годнасьцю іх пройдзе. Яўген Васьковіч скончыў свой выступ словамі “Жыве Беларусь!”.

Спачатку, Яўген Васьковіч адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 года пераведзены на больш жорсткі рэжым — у памяшканне крытага тыпу (ПКТ), у Магілёўскую турму № 4. Там ён некалькі разоў трапляў у штрафны ізалятар.

Арцём Пракапенка пакараньне адбывае ў калоніі № 17 г. ў Шклова Магілёўскай вобласьці.

Павел Сырамолатаў адбываў пакараньне ў калоніі № 19 у г. Магілёве. Пасля напісання прашэння аб памілаванні 27 верасьня 2012 г. быў вызвалены паводле ўказу  кіраўніка дзяржавы.

ПЦ "Вясна" адзначае, што ў дзеяньнях дадзеных асобаў углядаюцца прыкметы правапарушэньня, але таксама вымушаны канстатаваць несправядлівую кваліфікацыю іх дзеяньняў і празмернасць вынесенага пакараньня. Лічым, што яны адбылі ўжо дастатковае пазбаўленне волі для здзейсненага ўчынку і ўтрыманьне надалей іх у зняволеньні палітычна матываванае.

 

Беларускі мур: “бабруйская” справа (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства