viasna on patreon

Моладзь заклікае адмовіцца ад стацыянарнай “радыёкропкі”

2007 2007-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху заклікаюць грамадзянаў прыйсьці 15-га сакавіка ў радыёвузлы сваіх гарадоў, каб адмовіцца ад праваднога радыёвяшчаньня – “радыёкропкі”. Такім чынам моладзь прапануе прадэманстраваць сваё стаўленьне да дзяржаўнай прапаганды.

Плата за “радыёкропку” аўтаматычна дадаецца ў рахунак за камунальныя паслугі. ЖЭСы адмаўляюцца скасоўваюць дамовы на карыстаньне “радыёкропкамі”, спасылаючыся на тое, што для гэтага патрэбен дазвол гарадзкога радыёвузла.

Як паведамляе Радыё Свабода, флэш-моб будзе адбывацца цягам дня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства