viasna on patreon

Свіслацкія грамадскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў

2013 2013-02-04T20:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svisl-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 лютага свіслацкія грамадскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 году, усклалі кветкі і паставілі знічы да помнікаў вядомых кіраўнікоў збройнага чыну Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама на магілу Віктара Каліноўскага, старэйшага брата Кастуся Каліноўскага, які быў адным з ідэолагаў вызвольнага руху. На гэтай магіле ёсць камень з невялікай плітой, дзе выбіты словы ў гонар усіх змагароў-паўстанцаў.

Свіслач – адзіны горад у Беларусі, дзе ёсць адразу некалькі помнікаў удзельнікам паўстання 1863 году, тут жа была і знакамітая гімназія, якую скончылі многія выдатныя асобы, у тым ліку шэраг вядомых паўстанцаў. Традыцыйна напярэдадні Дзядоў у Свіслачы і Якушоўцы – колішнім родавым фальварку Каліноўскіх праходзіць агульна беларускі фэст – Дзень памяці паўстанцаў 1863 году. Апошняе святкаванне ў 2012 годзе было азмрочана шэрагам адміністрацыйных арыштаў і штрафаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства