viasna on patreon

“Наша ніва” і “CD-mag” – лаўрэаты прэміі імя Буцэрыюса

2007 2007-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежная, беларускамоўная грамадска-палітычная газета “Наша Ніва” і незарэгістраваны моладзевы часопіс на кампактных дысках “СD-mag” сталі пераможцамі прэміі імя Герда Буцэрыуса “Маладая прэса Ўсходняй Эўропы” за 2006 год.

Фонд “Цайт-Штіфтунг”, пачынаючы з 1999 года, уручае гэтую ўзнагароду журналістам і газетам краін пераходнага перыяду Ўсходняй Еўропы, якія выступаюць у сваёй працы за свабоду слова і развіццё дэмакратыі.

Незалежнае журы, у складзе якога аўтарытэтная і выбітныя журналісты і грамадскія дзеячы з розных краінах Еўропы, выбіралі сёлета пераможцаў з 48 намінантаў. Акрамя беларускіх выданняў лаўрэатамі прэміі сталі таксама журналісты з Расіі і Азербайджану.

“Мы вельмі ўсцешаныя тым, што дэмакратычныя краіны падтрымліваюць беларускую незалежную прэсу. Гэта надае сілы працаваць і далей”, – выказаў уражанні галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Скурко.

“Нашу Ніву” вылучыла на прэмію грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў», свае рэкамэндацыі далучылі таксама Нарвежскі Хельсінскі камітэт, Нарвежскі ПЭН-цэнтр, фонд арганізацыі “Human Rights House”.

"У першую чаргу шчыра віншуем калег з атрыманнем гэтай ганаровай для журналістаў узнагароды. На сёння рэдакцыя “Нашай Нівы” – адзін з самых таленавітых і мужных калектываў, які застаецца верным сваёй прафесіі, нясе чытачам праўдзівую інфармацыю, адстойвае нацыянальныя каштоўнасці і родную мову”, – павіншавала нашаніўцаў старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

Ушанаванне пераможцаў адбудзецца ў чэрвені 2007 года ў Осла.

У папярэднія гады лаўрэатамі прэміі станавіліся беларускія выданні: “Белорусская деловая газета”, “Свободные новости”, ”Белорусский рынок”, “Салідарнасць”, рэгіянальныя газеты: “Витебский курьер”, “Брестский курьер”, "Intex-press” (г.Баранавічы), інфармацыйнае агенцтва БелаПАН і беларускія журналісты Святлана Калінкіна, Марына Коктыш і Мікола Маркевіч, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства