viasna on patreon

Дзярждэпартамент ЗША адзначыў, што беларускі ўрад працягвае абмяжоўваць грамадзянскія свабоды

2007 2007-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб абмежаваньні свабоды прэсы, слова, сходаў і арганізацыяў, рэлігіі гаворыцца ў штогадовым дакладзе аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце за 2006 год, разьмешчаным на афіцыйным сайце Дзярждэпартамэнту ЗША.

"Улады канфіскоўвалі друкаваныя матэрыялы ў актывістаў грамадзянскай супольнасьці і закрывалі або абмяжоўвалі распаўсюджваньне некаторых незалежных газэтаў, - адзначаецца ў дакладзе. - Дзяржаўная служба бясьпекі выкарыстоўвала неапраўданую і часта грубую сілу для разгону мірных пратэстоўцаў".

У дакладзе падкрэсьліваецца, што рэлігійных лідэраў штрафавалі або арыштоўвалі за правядзеньне набажэнстваў і абрадаў, а цэрквы закрывалі, пазбаўлялі рэгістрацыі і выганялі з памяшканьняў.

Дзярждэпартамэнт адзначае, што хаця ў барацьбе з гандлем людзьмі назіраецца некаторы прагрэс, але гэта ўсё яшчэ застаецца сур'ёзнай праблемай. Таксама ўказваецца на існуючую ў Беларусі "дыскрымінацыю цыганаў, этнічных і сэксуальных меншасьцяў, а таксама беларускай мовы". Нягледзячы на тое, што расейская і беларуская мовы маюць аднолькавы юрыдычны статус, на практыцы беларускія ўлады выкарыстоўваюць у асноўным расейскую мову, адзначаецца ў дакладзе.

"Ультранацыяналістычныя групы скінгэдаў, што складаюцца з этнічных расейцаў, - гаворыцца ў дакладзе, - перасьледавалі тых людзей, якія садзейнічаюць разьвіцьцю беларускай нацыянальнай культуры, і псавалі іх маёмасьць".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства