Апошняга апазіцыянера выключылі са спісу невыязных
https://spring96.org./be/news/61130
2013
2013-02-07T12:15:40+0300
2013-02-07T12:15:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведаміў палітык сайту ucpb.org, ён атрымаў ад Дэпартамента па міграцыі МУС адказ, у якім гаворыцца, што ён нарэшце можа выязджаць з краіны. Як і ў выпадку з іншымі невыязнымі МУС патлумачыў забарону на выезд нейкім таямнічым збоем у сістэме.
Нагадаем, што ў спіс невыязных трапілі прынамсі каля дзясятка апазіцыйных палітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў. Юрыст Гары Паганяйла судзіцца з дзяржавай, каб атрымаць кампенсацыю за нанесеную яму шкоду.