viasna on patreon

Дамагацца будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску будуць праз пікеты

2013 2013-02-08T11:54:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/malochka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Малочка (Cалігорск)

Віктар Малочка (Cалігорск)

Грамадскія актывісты сталіцы гарнякоў плануюць правесці пікет у падтрымку ідэі будаўніцтва новай гарадской паліклінікі. Адпаведная заява накіраваная ў Салігорскі райвыканкам.

Заяўніком мерапрыемства выступае сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка.

- Гэта будзе пікет па зборы подпісаў грамадзян пад зваротам да ўладаў мясцовага і нацыянальнага ўзроўню з патрабаваннем будаўніцтва ў Салігорску новай сучаснай паліклінікі, - кажа спадар Малочка.

Пікет плануецца правесці ў цэнтральнай частцы гораду. Неадпаведнасць месца афіцыйна вызначанаму для гэтых мэтаў стадыёну “Бадаўнік” арганізатараў не бянтэжыць.

- З-за бязглуздых асаблівасцяў нашага заканадаўства пакуль не магу агучыць месца, дату і час правядзення пікету. Але адзначу, і мы пра гэта ўзгадалі ў нашай заяўцы, што падчас парламенцкіх выбараў 2012 года і прэзідэнцкіх выбараў 2010 года збор подпісаў у абраным  намі месцы быў дазволены, таму перашкаджаць абароназольнасці і бяспецы мы ня будзем. Адпаведна прававых падставаў для адмовы папросту няма, - лічыць Віктар Малочка.

Зрэшты, асаблівых ілюзіяў адносна рашэння ўладаў ініцыятары мерапрыемства не маюць. Нават у выпадку забароны пікету, актывісты лічаць неабходным хоць бы сваёй заявай чарговы раз нагадаць чыноўнікам аб існуючай праблеме.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства