viasna on patreon

Менскім прадпрымальнікам дазволілі правесьці мітынг

2007 2007-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскі менгарвыканкам дазволіў індывідуальным прадпрымальнікам правесьці 12 сакавіка мітынг – але не на плошчы Якуба Коласа, як яны прасілі, а ў парку Дружбы народаў.

Як паведаміў «Радыё Свабода» актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін, мэта мітынгу – прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў дробнага бізнэсу. Найперш прадпрымальнікі зьбіраюцца дамагацца адмены прэзыдэнцкага ўказу №760, які дазваляе ім наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Паводле Балыкіна, атрыманне адказу Менгарвыканкаму напярэдадні чатырох выхадных дзён "зрабіла больш цяжкім правядзеньне інфармацыйнай работы, бо не працуюць СМІ, друкарні, дзе мы разлічвалі надрукаваць інфармацыйныя паведамленьні аб акцыі".

— Назіраюцца і выпадкі актыўнага супрацьдзеяньня ўладаў, — заявіў Балыкін. — Напрыклад, кіраўніцтва аднаго з буйных сталічных рынкаў сваім рашэньнем забараніла нам даваць аб'явы аб дазволеным мітынгу праз радыёвузел. Калі такія факты паўторацца і на іншых рынках, то мы будзем расцэньваць гэта як адзіную акцыю супрацьдзеяньня, якой кіруюць з аднаго цэнтру. З другога боку, як заўважыў Балыкін, — калі нам спрабуюць перашкодзіць, — заяўляе актывіст прадпрымальніцкага руху, — значыць, нас баяцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства