viasna on patreon

Беларуская інтэлігенцыя заклікае ўлады не ўжываць сілу супраць грамадзянаў 25 сакавіка

2007 2007-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зь ініцыятывы Арганізацыйнага камітэту 25 сакавіка складзены зварот беларускай інтэлігенцыі да ўладаў. У звароце, які зьмешчаны на сайце Партыі БНФ, падкрэсьліваецца значнасьць дня 25 сакавіка для Беларусі.

"Упершыню незалежнасьць Беларусі была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года Трэцяй устаўной граматай БНР, - гаворыцца ў звароце. - Гэты дзень сьвяткуецца як нацыянальнае сьвята ўсімі, каму дарагія Бацькаўшчына й яе гісторыя". Беларуская інтэлігенцыя зьвяртаецца да беларускіх уладаў з заклікам ня ганьбіць Беларусь і яе народ правакацыямі, не дапусьціць у гэты сьвяты для ўсіх беларусаў дзень супрацьстаяньня сілавых структураў і грамадзянаў, якія выйдуць на вуліцы й плошчы нашых гарадоў, каб аддаць пашану нашай Дзяржаўнасьці.

Падпісалі зварот прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі Зьміцер Міхнюк, Сьвятлана Калінкіна, Леанід Злотнікаў, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Аляксандр Вайтовіч, Станіслаў Суднік, Уладзімер Халіп, Генадзь Бураўкін, Валянцін Тарас, Уладзімер Конан, Андрэй Ягораў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства