viasna on patreon

Наступ на беларускую літаратуру працягваецца

2007 2007-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На гэты раз “ператрусу” падлягаюць школьныя праграмы, з якіх па-барбарску, у духу 30-х гадоў выкідаюцца імёны таленавітых майстроў слова, падмяняюцца літаратурныя паняцьці, хаваецца праўда.

Перадгісторыя літаратурнага рэваншу сягае ў 2001 год, калі з падачы ведамства Уладзімера Замяталіна быў зачынены часопіс “Крыніца”, а з выдавецкіх планаў выкінуты кнігі “недабранадзейных пісьменьнікаў-нацыяналістаў”. Наступным крокам сталіся змены ў “Праграме па гісторыі беларускай літаратуры 20 стагоддзя” для вышэйшых навучальных устаноў, якая фактычна была перапісана нанава.

Летась начальнікам упраўленьняў адукацыі рэспублікі і кіраўнікам устаноў адукацыі быў разасланы афіцыйны ліст за подпісам Міністра адукацыі Беларусі А. Радзькова, у якім прапаноўвалася “прыняць захады па недапушчэньні правядзеньня ва ўстановах адукацыі мерапрыемстваў па лініі грамадскага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”. Адгэтуль творчыя сустрэчы з пісьменьнікамі ва ўстановах адукацыі магчымы толькі па ўзгадненьні з “Саюзам пісьменьнікаў Беларусі”, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец. Мэта простая – абмежаваць уплыў на моладзь твораў літаратараў, якія не ўслаўляюць існуючы рэжым, а сумленна працуюць на літаратуру. Такі вывад падмацоўваецца яшчэ адным лістом, які трапіў у праваабарончы цэнтр і прыводзіцца з мінімальнымі скарачэньнямі:

“... мінімізаваць выкарыстаньне твораў апазіцыйна настроеных пісьменьнікаў: паўсюль, дзе выкарыстаньне твораў Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна і іншых, не выклікана крайняй неабходнасьцю характарыстыкі іх творчасьці як прадстаўнікоў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, замяніць іх творы на сачыненьні іншых пісьменьннікаў і паэтаў.

Гранічна мінімізаваць змест манаграфічных тэм, прысвечаных творчасці Н. Гілевіча, Р. Барадуліна (да 2-3 вершаў) і іншых, выключыць пападаньне ў вучэбныя праграмы твораў нацыяналістычнага, палітызаванага характару.

Выключыць са спісаў літаратуры для вывучэньня і пазакласнага чытаньня творы С. Алексіевіч, С, Законнікава, В. Іпатавай, У. Арлова, М. Скоблы, В. Чаропкі і іншых апазіцыйна настроеных пісьменнікаў “сярэдняй рукі”. Выключыць з ілюстраваных матэрыялаў творы мастака А. Марачкіна...

...Перафармуляваць назву і змест раздзела 5 “Літаратура нацыянальнага адраджэньня” у праграме для 11 класа праграмы “Беларуская літаратура, 5-10 класы: Базавы і павышаны ўзроўні” (с. 51) у адпаведнасьці з агульнапрынятай гістарычнай перыядызацыяй, напрыклад “Літаратура другой паловы 19—пачатку 20 стагоддзя”.

Выключыць негатыўныя палітызаваныя ацэнкі літаратуры 30-і 50-х гадоў у змесце тэмы1 “Беларуская літаратура першай паловы 20 стагоддзя” для 10 класа праграмы “Беларуская літаратура, 5-10 класы: Базавы і павышаны ўзроўні”. Абавязкова нагадаць пра стварэньне Саюза пісьменнікаў Беларусі і яго ролі ў аб’яднаньні літатарурных сіл, развіцьці літаратуры.

На старонцы 67 праграмы “Беларуская літаратура, 5-10 класы: Базавы і павышаны ўзроўні” пры вывучэньні творчасці В. Быкава прапанаваць для абавязковага чытаньня аповесць “Сотнікаў” замест “Аблавы”.

На старонцы 32 праграмы “Беларуская літаратура, (базавы і павышаны ўзровень): Праграмы для 11 і 12 класаў пры вывучэньні творчасці Янкі Купалы выключыць п’есу “Тутэйшыя”, замяніўшы яе вершамі і паэмамі, прызначанымі для самастойнага чытаньня.

Праекты праграм абавязкова узгадніць з Саюзам пісьменьнікаў Беларусі і прадставіць дапрацаваныя праекты праграм з візаю М. Чаргінца 1 сакавіка 2007 года.”

Гэты адыёзны дакумент, ”народжаны” ў кабінетах прэзідэнцкай Адміністрацыі, мы папрасілі пракаментаваць старшыню Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча:

“Такія лісты з’яўляюцца лагічным працягам ідэалагічнай палітыкі рэжыму. Пасля захадаў па вынішчэньню з праграм і выдавецкіх планаў творчасці пісьменьнікаў-эмігрантаў, у выніку чаго на дзесяткі імёнаў беларускіх творцаў накладзена табу, улады распачалі чыстку сярод сучасных “недабранадзейных” пісьменьнікаў. Далейшыя накаты на літаратуру пачаліся са стварэньнем праўладнага Саюза пісьменьнікаў. Менавіта яго кіраўнікі спрычыніліся да крытыкі навучальных праграм па літаратуры і наогул да фарміраваньня ўласнай “літаратурнай палітыкі”. Як вынік – сёньня мы маем справу з чарговай “інструкцыяй” гэтых сучасных ідэолагаў.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства