Праваслаўная царква адхрысьцілася ад храму ў гонар Суворава
7 сакавіка Беларуская праваслаўная царква выступіла з афіцыйным адказам на зварот грамадзкіх дзеячоў адносна пабудовы ў Кобрыні праваслаўнага храму ў гонар Суворава, паведамляе «Наша ніва»
У сваім адказе БПЦ зазначае, што гаворка наконт наданьню храму імя Суворава пакуль не вядзецца: «У Кобрыне з 2004 г. ідзе будаўніцтва храму ў гонар Раства Хрыстовага ў памяць 60 годзьдзя вызваленьня Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Ідэя надаць царкоўнаму будынку статус Сувораўскага храма помніка ўзьнікла ўнутры некаторых расейскіх грамадзкіх фондах і рухах, а затым была апублікаваная на старонках адной з расейскіх газэт".
"БПЦ ня мае ніякіх дакумэнтаў, якія б сьведчылі, што намеры і праекты, якія зьвязаныя з будаўніцтвам кобрынскага храма Раства Хрыстовага зь імем А.В.Суворава, атрымалі блаславеньне царкоўнага кіраўніцтва. У сувязі з гэтым пытаньні і камэнтары па дадзенай тэме павінны быць адрасаваныя да першакрыніцы інфармацыі, а таксама да тых грамадзкіх арганізацыяў, якія ініцыявалі і падтрымліваюць дыскусію па гэтым пытаньні», - гаворыцца ў прэс-рэлізе БПЦ.